Урад Літвы на сваім пасяджэньні 22 траўня зьвярнуўся да прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы з заклікам падаць у Сойм для ратыфікацыі пагадненьне пра стварэньне інфармацыйнага пункту Рады Эўропы, перадае Delfi.
Гэты пункт будзе інфармаваць беларусаў пра дзейнасьць, каштоўнасьці і прынцыпы Рады Эўропы.
Літоўскі ўрад падбае пра офіс для пункту і вызваленьне яго ад арэнднай платы. Частку выдаткаў мае ўзяць на сябе Рада Эўропы.
Пра стварэньне інфармацыйнага пункту для беларусаў урад Літвы і Рада Эўропы дамовіліся ў лістападзе ў Страсбургу.
Беларусь не ўваходзіць у Раду Эўропы. Эўракамісія таксама ня мае прадстаўніцтва ў Беларусі, а ранейшае супрацоўніцтва Менску з Эўракамісіяй спынілася праз датычнасьць Беларусі да агрэсіі Расеі супраць Украіны.
Форум