Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


На двары


Прыйдуць дажджы, навальніцы, магчыма, град. Днём ад +20 да +28.

Не праходзьце міма


У Міністэрстве замежных спраў адбудзецца цырымонія перадачы Нацыянальнай бібліятэцы і музэю-запаведніку “Нясьвіж” культурных каштоўнасьцяў, вернутых з-за мяжы.

Бард Алесь Камоцкі адзначыць свой дзень нараджэньня невялікім канцэртам у музэі Янкі Купалы (пачатак а18:30).

Там, дзе нас няма


У Сэрбіі – суд над Басількай Младзіч, жонкай арыштаванага былога камандзіра басьнійскіх сэрбаў, якую вінавацяць у незаконным трыманьні зброі.

Таксама ў гэты дзень


1702 – нарадзіўся дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага Міхал Казімір Радзівіл ( Рыбанька), які адбудаваў Нясьвіж і Нясьвіскі замак пасьля разбурэньня швэдамі, заснаваў тут друкарню, тэатар, адкрыў корпус кадэтаў.

1966 – Вярхоўны Суд ЗША прыняў норму, што паліцыя павінна растлумачыць затрыманаму і падазраванаму яго правы перад правядзеньнем допыту.

2000 – Італія памілавала Мэхмэта Алі Агджу, турэцкага баевіка, які спрабаваў забіць Папу Яна Паўла II у 1981 годзе.

Ёсьць нагода


Духаў дзень, Дзень Сьвятога духа, які адзначаецца царквой у першы панядзелак па Тройцы. У Нямеччыне, Аўстрыі, Швэйцарыі, Украіне – выхадны дзень.

Мінус 365


Слонім: на актывістаў БНФ складзены пратаколы за пераход вуліцы

Цытата на памяць


Малітва да Духа Святога :
«Уладару Нябесны, Суцяшальнік, Духу праўды! Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, скарбніца дабра і Даўца жыцця, прыйдзі і пасяліся ў нас і ачысьці нас ад усяго благога, і асьвяці душы нашыя. Амэн».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG