Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз скасоўвае штампы ў пашпартах на межах Шэнгенскай прасторы


Шэнгенская віза, ілюстрацыйнае фота
Шэнгенская віза, ілюстрацыйнае фота

У пагадненьні Рады ЭЗ і Эўрапарлямэнту прапануецца ўвесьці новую сыстэму кантролю на межах за шэсьць месяцаў.

Рада Эўразьвязу і Эўрапарлямэнт дамовіліся аб паступовым запуску аўтаматызаванай памежнай сыстэмы ўездаў і выездаў (EES) на межах Эўразьвязу, якая заменіць штамп у замежным пашпарце, паведамляе DW.

Сыстэму хацелі ўвесьці яшчэ ў 2024 годзе, але тэрмін быў сарваны, у тым ліку праз пазыцыю Нідэрляндаў, Нямеччыны, Францыі. Дату пачатку паступовага запуску EES павінна вызначыць Эўракамісія.

Лічбавая сыстэма EES дазволіць аўтаматычна рэгістраваць зьвесткі людзей, якія ўяжджаюць у Шэнгенскую зону і пакідаюць яе, у тым ліку біямэтрычныя: адбіткі пальцаў і фота.

Улады краін ЭЗ будуць мець пастаянны доступ да пэрсанальных зьвестак грамадзян трэціх краін і да гісторыі іхных паездак, а таксама змогуць кантраляваць, ці не перавышаюць тыя дазволены час знаходжаньня.

Раней у мэдыя гучалі асьцярогі, што новая сыстэма не скароціць, а павялічыць чэргі на межах Шэнгенскай зоны. Пра гэта казалі і ўлады Вялікай Брытаніі. У праекце новага рэглямэнту сказана, што краіны ЭЗ змогуць часова адключаць EES, «калі інтэнсіўнасьць плыні людзей прывядзе да вельмі доўгага часу чаканьня».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG