Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля інтранізацыі ў Ватыкане папа Леў XIV афіцыйна стаў пантыфікам. ФОТА


Папа Леў XIV служыць імшу пасьля інтранізацыі. Рым, 18 траўня 2025
Папа Леў XIV служыць імшу пасьля інтранізацыі. Рым, 18 траўня 2025

267-ы пантыфік 18 траўня ўпершыню прыбыў на плошчу Сьвятога Пятра ў Ватыкане на «папамабілі».

Яго сустрэлі захопленыя крыкі натоўпу. Пасьля гэтага ён адслужыў імшу ля грабніцы базылікі Сьвятога Пятра.

На плошчы Сьвятога Пятра падчас інтранізацыі папы Рымскага
На плошчы Сьвятога Пятра падчас інтранізацыі папы Рымскага

Затым Ляву XIV уручылі сымбалі папскай улады — «пярсьцёнак рыбака» і стужку з воўны з вышытымі на ёй крыжамі, якая называецца палій.

Падчас інтранізацыі папы
Падчас інтранізацыі папы

У сваёй гаміліі папа рымскі сказаў, што ў каталіцкай царкве няма месца «рэлігійнай прапагандзе» і заклікаў да адзінства.

У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 150 краін. У прыватнасьці, прысутнічалі віцэ-прэзыдэнт ЗША Джэй Ды Вэнс, дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, прэм’ер Італіі Джорджа Мэлёні, кіраўніца Эўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен.

Госьці на цырымоніі
Госьці на цырымоніі

Ватыкан паведамляе, што пасьля інтранізацыі папа Рымскі правядзе асабістую сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім, а заўтра раніцай сустрэнецца з Джэй Дзі Вэнсам.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG