Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрылася міжнародная вайсковая выстава Milex-2025


Вайсковая выстава Milex-2025 у Менску
Вайсковая выстава Milex-2025 у Менску

У выставе бяруць удзел больш за 150 кампаніяў зь Беларусі, а таксама зь Індыі, Ірану, Кітаю, Пакістану і Расеі.

На рэкордна вялікай тэрыторыі выставы анансавалі выстаўленьне больш за 750 экспанатаў: узбраеньня, вайсковай і спэцыяльнай тэхнікі.

Асобна арганізатары зьвяртаюць увагу на беларускія вайсковыя вырабы:

  • зэнітна-ракетны комплекс «Бук-МБ-2К» зь першай беларускай зэнітнай кіраванай ракетай,
  • гранатамётны комплекс «Сапфір»,
  • бронетранспартэр V-2,
  • а таксама дроны і сродкі барацьбы зь імі, зробленыя ў Беларусі.

Таксама ў прэс-рэлізе выставы паведамляюць, што на ёй пройдзе вайсковая канфэрэнцыя з удзелам каля 300 экспэртаў і адмыслоўцаў.

Напярэдадні выставы праанансаваў сваю калекцыю на ёй і расейскі «Рособоронэкспорт». Ён пакажа новыя боепрыпасы, розную зброю, верталёты і агнямётныя сыстэмы, сродкі супрацьпаветранай і радыёэлектроннай абароны, а таксама бранятэхніку, у тым ліку танк Т-90МС «Прорыв».

Сёлета выстава Milex месьціцца ў новым Нацыянальным выставачным комплексе на вуліцы Паўліны Мядзёлкі ў Менску.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG