Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачаўся міжнародны форум дасьледчыкаў беларускай казкі і міталёгіі пройдзе ў Мінск


Энцыкляпэдычны слоўнік па беларускай міталёгіі
Энцыкляпэдычны слоўнік па беларускай міталёгіі

Форум праходзіць у Нацыянальнай акадэміі навук.

IV Міжнародны форум дасьледчыкаў беларускай казкі і міталёгіі пройдзе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 15-17 траўня, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАН.

Удзельнікамі форуму стануць фальклярысты зь Беларусі, Эстоніі, Славаччыны, Расеі, Кітаю. Таксама арганізатары згадваюць сярод краінаў-удзельніц непрызнаную Абхазію.

У праграме — Міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Народная казачная проза ў эўрапейскай культуры: архаічная традыцыя і сучасная інтэрпрэтацыя», круглыя сталы, прысьвечаныя пытаньням беларускай міталёгіі, а таксама праблемам сучаснай літаратурнай казкі і яе ўзаемадзеяньню з фальклёрам, навуковыя даклады і іншыя мерапрыемствы.

У час форуму выберуць пераможцу дзіцячага конкурсу выканаўцаў беларускай казкі. Найлепшыя ўдзельнікі выступяць перад слухачамі гэтак жа, як і майстры казачнага жанру.

Акрамя таго, у час форуму будуць прадстаўлены выставы твораў графікі Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры, кніжных выданьняў з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН ім. Якуба Коласа. Таксама выступяць артысты капэлі традыцыйнай беларускай музыкі «Анягож».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG