Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моцныя дажджы ў Паўднёвай Карэі прывялі да гібелі як мінімум 6 чалавек


Ратавальная апэрацыя ў Паўднёвай Карэі, ліпень 2023
Ратавальная апэрацыя ў Паўднёвай Карэі, ліпень 2023

Супрацоўнікі службы хуткай дапамогі выцягнулі па меншай меры шэсьць целаў з затопленага тунэлю ў цэнтры гораду Чанджу, паведамілі ў нядзелю мясцовыя чыноўнікі.

Улады заявілі, што па меншай меры 15 транспартных сродкаў, у тым ліку аўтобус, апынуліся ў пастцы ў затопленым падземным пераходзе, піша Голас Амэрыкі.

Сэо Чон Ір, кіраўнік пажарнай станцыі на захадзе Чанджу, сказаў, што рабочыя працягваюць пошукі ў тунэлі.

«Мы сканцэнтраваныя на пошукавай апэрацыі, бо там, імаверна, больш людзей», — сказаў ён.

Моцныя дажджы апошнімі днямі прымусілі тысячы жыхароў Паўднёвай Карэі пакінуць свае дамы. Тысячы іншых сем’яў засталіся без электрычнасьці. Моцныя ліўні выклікалі апоўзьні і раптоўныя паводкі.

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сук Юл, які знаходзіцца ў Эўропе, заклікаў урад мабілізаваць усе даступныя рэсурсы для барацьбы з катастрофай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG