Пра арышт у сераду паведаміла радыёстанцыя 1010 Wins, інфармацыю пацьвердзіў мэр гораду Эрык Адамс, перадае CNN.
Падазраванаму 62 гады, яго завуць Фрэнк Джэймс. Ён быў затрыманы ў раёне Іст-Вілідж у Ніжнім Мангэтане. Раней паліцыя абвяшчала яго ў вышук, яго апазналі мінакі.
Падчас атакі ў мэтро стралок быў у процівагазе. Ён запаліў дымавую шашку і стрэліў 33 разы зь пісталета па пасажырах у запоўненым вагоне лініі Н. 10 чалавек былі параненыя стрэламі, яшчэ 19 пацярпелі ў цісканіне.
Матывы здарэньня пакуль невядомыя. Паліцыя не выключае, што тое, што адбылося, магло быць тэрактам, але пакуль што справа не расьсьледуецца па гэтым артыкуле.