Выкрыцьцём нелегальнай арганізацыі займаўся Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў.
ДФР накрыў адзін з найбуйнейшых у гісторыі Беларусі падпольных крыптаабменьнікаў.
Як паведаміў Камітэт дзяржкантролю, сума абароту незаконнага «крыптаабменьніка» склала 2,5 млрд рублёў, а папярэдні аб’ём нявыплачаных падаткаў — каля 1 млн рублёў.
Падпольны «крыптаабменьнік» дзейнічаў у выглядзе праграмнага забесьпячэньня — «бота», інтэграванага ў Тэлеграм.
Яго дзейнасьцю дыстанцыйна кіраваў арганізатар, які ўвесь час знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы, а ўсімі працэсамі, зьвязанымі з купляй/продажам крыптавалюты на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, займалася ягоная жонка.
Арганізатар незаконнага «крыптаабменьніка» атрымліваў 40% прыбыткаў ад яго дзейнасьці, а сыстэмны адміністратар — 20%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 15 рублёў, якія перавёў сябру, хацелі зноў пасадзіць. Гісторыя былога палітвязьня, які прайшоў «хімію» і калёнію