Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія скарачае колькасьць спэцыяльнасьцяў

Адзін з кампусаў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі

У Горацкай акадэміі адмовіліся ад дзьвюх спэцыяльнасьцяў на вочным аддзяленьні, але павялічаць набор на некаторыя іншыя.

Сёлета БДСГА (сельскагаспадарчая акадэмія ў суседніх Горках) ня будзе набіраць на дзённую форму навучаньня па спэцыяльнасьцях „Фінансы і крэдыт“ і „Камэрцыя“.

Гэта адбываецца, праўдападобна, з-за таго, што папулярнасьць гэтых спэцыяльнасьцяў сярод тых, хто паступае ў Горкі, вельмі нізкая, піша Orsha.eu.

Пры гэтым у акадэміі павялічаць плян па наборы на тры іншыя спэцыяльнасьці „Землеўпарадкаваньне і кадастры“ з 65 да 80 месцаў; „Аграбізнэс“ — з 55 да 70 і „Правазнаўства“ — з 20 да 30 месцаў.

Сёлета Горацкая акадэмія плянуе на дзённую форму набраць 760 новых студэнтаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сёлета ў беларускія ВНУ на бюджэтнае навучаньне прымуць без іспытаў больш за 800 грамадзян Расеі


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удар па рэпэтытарах. Улады працягваюць наступ на прыватную адукацыю: што прыдумалі на гэты раз