Дзень у гісторыі
1657 — у часе 13-гадовай вайны ў Янаве казакі забілі Андрэя Баболю, каталіцкага місіянэра, які будзе далучаны да ліку сьвятых.
1674 — Ян Сабескі абраны вялікім князем літоўскім і польскім каралём. У 1683 годзе ў бітве пад Венай Ян Сабескі ўзначаліў агульнае войска імпэратара, германскіх князёў і Рэчы Паспалітай. Бітва, у якой удзельнічалі і войскі ВКЛ, скончылася разгромам турэцкага войска.
1889 — у газэце «Минскій листокъ» першая публікацыя паэмы «Тарас на Парнасе».
1985 — у СССР уведзены Гарбачоўскі „сухі закон“. Дзейнічаў да 1987 году.
1986 — у Горадні адкрываецца музэй Максіма Багдановіча.
1995 — Ціцянкоў на даху будынку былога ЦК КПБ разрывае нацыянальны сьцяг.
2019 — увечары ў Магілёве міліцыя ўчыніла аблаву на цыганоў, затрымалі каля ста чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цыганоў затрымлівалі па ўсёй краіне. Кіраўнік дыяспары параўнаў ціск міліцыі з часамі нацызму ў Нямеччыне2022 — у дзень адкрыцьця адбыўся ператрус у менскай кнігарні „Кнігаўка“. Выдаўца Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу крамы Насту Карнацкую затрымалі і некалькі разоў запар арыштоўвалі (усяго на 28 і 23 дні адпаведна).
У гэты дзень нарадзіліся
1755 — Ян Непамуцэн Касакоўскі, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч ВКЛ, віленскі біскуп.
1911 — Васіль Вітка, паэт, празаік, драматург, клясык беларускай дзіцячай літаратуры.
1955 — Вольга Корбут, гімнастка, 4-разовая алімпійская чэмпіёнка. У Мюнхэне-1972 ураджэнка Горадні здабыла тры залатыя мэдалі (каманднае першынство, вольныя практыкаваньні і бервяно), а ў Манрэалі-1976 золата ў камандным першынстве. Ад 1991 году жыве ў Злучаных Штатах, ганаровая грамадзянка гораду Атланта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вольга Корбут: маскоўскі музэй адмовіўся вярнуць мне скрадзены мэдальУ памяці
1926 — у Вільні памёр Казімер Сваяк, каталіцкі сьвятар і паэт.
1979 — памёр Яўсей Канчар, палітычны дзяяч, гісторык, публіцыст, вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі, адзін з арганізатараў Першага Ўсебеларускага зьезду 1917 году.
1999 — памёр Мікола Ганько, шматгадовы кіраўнік Згуртаваньня беларусаў Канады.
2021 — памёр Яўген Анішчанка, гісторык.
2023 — у баі ў Бахмуце (Украіна) загінуў Міраслаў Лазоўскі, беларускі добраахвотнік, адзін з стваральнікаў «Белага Легіёну», распаўсюднік кніг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада БНР пасьмяротна ўзнагародзіла Міраслава Лазоўскага ордэнам Жалезнага рыцара