Маркі выйдуць 19 траўня. Іх выпускае Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
У абарачэньне выпускаюць чатыры паштовыя маркі з сэрыі «Жывёлы, якія зьніклі з тэрыторыі Беларусі».
Мастак Аляксандар Міцянін. Дызайн Марыны Крэза.
Намінал кожнай маркі — М. Тыраж марак па 24 тысячы, адзначае «Белпошта» на сваім тэлеграм-канале.
Маркі друкаваліся таксама ў малым аркушы. Тыраж малога ліста 7 тысяч.
Выходзяць маркі на «Бабруйскай узбуйненай друкарні ім. А. Т. Непагодзіна». У дзень выпуску паштовых марак у абарачэньне на паштамце Менску будзе праводзіцца спэцыяльнае гашэньне на капэрце «Першы дзень».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі панізілі ахоўны статус зуброў, мядзьведзяў, рысяў і барсукоў