Супрацоўнікі службы хуткай дапамогі выцягнулі па меншай меры шэсьць целаў з затопленага тунэлю ў цэнтры гораду Чанджу, паведамілі ў нядзелю мясцовыя чыноўнікі.
Улады заявілі, што па меншай меры 15 транспартных сродкаў, у тым ліку аўтобус, апынуліся ў пастцы ў затопленым падземным пераходзе, піша Голас Амэрыкі.
Сэо Чон Ір, кіраўнік пажарнай станцыі на захадзе Чанджу, сказаў, што рабочыя працягваюць пошукі ў тунэлі.
«Мы сканцэнтраваныя на пошукавай апэрацыі, бо там, імаверна, больш людзей», — сказаў ён.
Моцныя дажджы апошнімі днямі прымусілі тысячы жыхароў Паўднёвай Карэі пакінуць свае дамы. Тысячы іншых сем’яў засталіся без электрычнасьці. Моцныя ліўні выклікалі апоўзьні і раптоўныя паводкі.
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сук Юл, які знаходзіцца ў Эўропе, заклікаў урад мабілізаваць усе даступныя рэсурсы для барацьбы з катастрофай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіну наведвае прэзыдэнт Паўднёвай Карэі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У КНДР правялі шматтысячныя мітынгі супраць ЗША, у той час як жыхары краіны кажуць пра голад