У Беларусі 12 новых палітычных вязьняў. Агулам ужо 546

Судовы працэс, ілюстрацыйнае фота

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі адразу 12 чалавек. Хто яны?

Да ранейшага пераліку асуджаных паводле палітычных матываў дадаліся: Уладзіслаў Бурын, Дзяніс Сырэц, Аляксандар Жмуро, Ларыса Танкашкур, Максім Скалкін, Юры Самусевіч, Аляксей Галоўкін, Алег Зубрыцкі, Аляксей Мельнікаў, Андрэй Карашнікаў, Ігар Пыж’янаў, Іван Вярбіцкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне не зламаюць, я моцная». Паштарку, якая абнародавала адрасы сілавікоў, адправілі ў арыштны дом

«Прысуд, які ёсьць найважнейшым актам правасудзьдзя ў крымінальнай справе, павінен быць законным, абгрунтаваным, матываваным і ў строгай адпаведнасьці з прынцыпамі прэзумпцыі невінаватасьці і роўнасьці бакоў. Аднак прымяненьне ўнутранага заканадаўства ў пералічаных справах, ацэнка фактаў і доказаў у той ці іншай ступені насілі адвольны характар і склалі відавочныя памылкі, чым суд парушыў сваё абавязаньне ў дачыненьні да незалежнасьці і бесстароннасьці, а прызначэньне дэманстратыўна суровых пакараньняў істотна пагоршыла становішча абвінавачаных у параўнаньні зь іншымі асуджанымі ў падобнай сытуацыі без палітычнага матыву», — гаворыцца ў супольнай заяве праваабаронцаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вызвалены з турмы на Акрэсьціна расказаў, як там катуюць палітычных вязьняў

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі, — па спасылцы ТУТ.