Аляксандар Лукашэнка працягвае свае паездкі па дрэваапрацоўчых заводах краіны. 14 сьнежня ён прыехаў на Віцебшчыну.
На прадпрыемстве «Віцебскдрэў» яшчэ тры гады таму павінны былі запусьціць вытворчасьць адмысловых матэрыялаў для падлогі і мэблі. Але тэрміны ўжо чатыры разы пераносілі, а тым часам абсталяваньне для новай вытворчасьці так і ляжала ў двары. Пра гэта, не назваўшы свайго імя, апавяла работніца прадпрыемства:
«Гэта ж вы ведаеце, пліты такія робяць, для мэблі, для падлогі… Тады, як прывезьлі гэтае абсталяваньне, іх яшчэ з Польшчы вазілі, па 10 даляраў за квадратны мэтар. Мы думалі, як паставяць, дык мы зарабляць пачнём! У нас жа ведаеце, якія заробкі? 3 мільёны атрымлівае толькі той, хто з цэху не вылазіць! Дык слухайце, праляжала гэта на вуліцы, і дождж на гэта ліў… А потым як сказалі, што прыедзе Лукашэнка, пачалі тут усё прыбіраць, і гэтае жалезьзе пад дах перанесьлі. А што там пагніло, можа? І ці трэба яно цяпер? Цяпер жа такое і прыватнікі робяць».
Работніца камбінату апавядае пра ўсё на ўмовах ананімнасьці, бо візыт Аляксандра Лукашэнкі рыхтаваўся пад наглядам міліцыянтаў, якія дзяжурылі на прадпрыемстве нават начамі. Некалькі тыдняў рамантавалі цэхі, клалі ходнікі. Але ў дзень візыту было загадана, каб «лішніх» работнікаў па прадпрыемстве не было. Таму некаторыя атрымалі загад не выходзіць на працу ўвогуле, а некаторых папярэдзілі, каб узялі з сабой запас ежы, працягвае спадарыня:
«Сказалі, што пасадзяць у цэх і ня будуць выпускаць. Так было і ў мінулы раз, калі ён прыяжджаў. Нас зачынілі, і мы дужа баяліся: а раптам пажар, мы ж ня выйдзем! Ну, а там, дзе ён будзе хадзіць, тых рабочых зачыняць ня будуць, тых будуць на тэлебачаньне здымаць! І кажуць, хто слухаў, што Лукашэнка дужа ўжо крычаў! Што і на дырэктара нашага крычаў, крычаў, што ўсё ён нам зробіць… Нам жа нават асфальт сьвежы паклалі. Прыгожа ў нас, толькі ці надоўга? Асфальт жа ў лужыну паклалі.Ну, можа, паляжыць трохі…»
Падрыхтоўка да гэтага візыту Аляксандра Лукашэнкі запомніцца жыхарам Віцебску прынамсі дзьвюма скандальнымі падзеямі. Першая — гэта спыненьне трамвайнага руху, калі на вуліцы Горкага два дні клалі той самы асфальт. А другая — гэта спаленая вёска Паўлавічы, дзе недалёка ад дарогі да прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі стаялі 9 хат. Вёска даўно пайшла пад знос, але гэтых хат не чапалі 20 гадоў. Зруйнаваць і спаліць іх віцебскія ўлады загадалі якраз за некалькі дзён ды прыезду Лукашэнкі на Віцебшчыну.
Справаздачу перад ім трымаў старшыня аблвыканкаму Аляксандар Косінец. Ён абяцаў, што адміністрацыя дрэваапрацоўчага камбінату больш не дапусьціць марнаваньня часу, што ўсе інвэстыцыйныя праекты будуць пасьпяхова завершаныя, што заробкі на Віцебшчыне растуць хутчэй, чым дзе ў Беларусі, і што ўжо ў сьнежні сярэдні заробак складзе 580 даляраў. А да 2015 году — і тысячу…
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ўсе мусяць працаваць «дзень і ноч», «як у ваенны час». Але адзначыў, што заўважае ў разьвіцьці вобласьці станоўчую дынаміку.
Пакуль дэлегацыя кіраўніцтва вобласьці і краіны наведвала «Віцебскдрэў», у кожным двары паблізу дзяжурылі «людзі ў цывільным» з партатыўнымі рацыямі-навушнікамі. І амаль у кожным трамваі, які рухаўся ў бок раёнаў «Маркаўшчына» і «ДСК», за пасажырамі сачылі супрацоўнікі міліцыі. А тыя, каму давялося ісьці пехам, адзначалі ня толькі пільнасьць спэцслужбаў, але і надзвычайную стараннасьць камунальнікаў. На дарогі і ходнікі было насыпана столькі сумесі жвіру і солі, што мінакі ўголас шкадавалі свой папсаваны абутак.

Нас зачынілі, і мы дужа баяліся: а раптам пажар, мы ж ня выйдзем!