Мастацкі кіраўнік ансамблю салістаў “Клясык-авангард” Уладзімер Байдаў і галоўны рэдактар часопісу "АRCHE" Валер Булгакаў сталі ляўрэатамі прэміі імя Ежы Гедройца за 2009 год. Штогадовая прэмія прысуджаецца творцам за новыя ідэі ў беларуска-польскім дыялёгу.
Your browser doesn’t support HTML5
Уручэньне прэміі імя Гедройца ў Менску
Узнагароды імя выбітнага інтэлектуала, заснавальніка і рэдактара парыскага польскамоўнага грамадзка-палітычнага часопісу «Kultura», які нарадзіўся ў Менску, напярэдадні ўручылі амбасадар Польшчы ў Менску Генрык Літвін і дырэктар Польскага інстытуту Пётар Казакевіч.
Байдаў узнагароджаны за папулярызацыю і новую інтэрпрэтацыю польскай старадаўняй, клясычнай і сучаснай музыкі, а таксама прафэсійную прэзэнтацыю польскай музыкі беларускім слухачам, а Булгакаў — за навуковую, публіцыстычную і выдавецкую дзейнасьць, прысьвечаную гісторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, а таксама праблемам разьвіцьця нацыянальных супольнасьцяў пасьля распаду савецкай імпэрыі.