Дземідзенка і Кароль адкажуць перад судом

Акцыя ля пасольства Расеі ў Менску

У судзе Цэнтральнага раёну Менску будуць судзіць актывістаў “Маладога фронту” Міколу Дземідзенку і Маргарыту Кароль.
Чальцоў незарэгістраванай арганізацыі затрымалі 8 верасьня, калі яны спрабавалі зладзіць пэрформанс ля будынку амбасады Расеі.

Міліцыянты адабралі разьцяжку, а саміх адвезьлі ў міліцыю.

Супрацоўнікі МУС сказалі, што толькі перапішуць пашпартныя зьвесткі. Але пратрымаўшы маладых людзей болей за чатыры гадзіны, іх адвезьлі ў турму на вуліцы Акрэсьціна.