Бадай, галоўнае адрозьненьне – прыцягненьне да мабілізацыі ідэалягічных структураў. Днямі міністар абароны Леанід Мальцаў заявіў, што ваенкаматы мусяць быць больш пераборлівымі: колькасны склад арміі скарачаецца, таму зьяўляецца магчымасьць “фільтрацыі кадраў”, альбо, як трапна заўважаюць калегі-журналісты, аддзяленьня “мух ад катлетаў”. Упершыню гэта даручана зрабіць Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі (БРСМ). Цяпер, каб патрапіць у элітныя (з гледзішча армейскага камандваньня) часткі, у абавязковым парадку запатрабуецца рэкамэндацыя ЦК БРСМ.
Паміж міністэрствам і падаўжальнікамі камсамольскіх традыцыяў падпісана нават адмысловае пагадненьне. Пра гэта апавяла кіраўніца аддзелу патрыятычных праграмаў БРСМ Ірына Касьцюкова.
(Касьцюкова: ) “Гэта сумеснае пагадненьне, гэта не праспэкт, а праект, які ўжо рэалізуецца. Але гэта не азначае, што кожны жадаючы можа атрымаць рэкамэндацыю дзеля праходжаньня вайсковай службы. Кожны кандыдат у індывідуальным парадку разглядаецца на бюро ЦК. Зараз па ўсёй рэспубліцы ідзе збор кандыдатаў; вельмі шмат хлопцаў, якія жадаюць атрымаць гэтую рэкамэндацыю. Бо ў далейшым ёсьць верагоднасьць таго, што чалавек, калі будзе служыць у войску, зарэкамэндуе сябе адпаведна, то атрымае рэкамэндацыю міністра абароны дзеля навучаньня па абранаму профілю”.
Ці можна казаць, што скарачэньне асабовага складу беларускага войска здымае перад Міністэрствам абароны праблему ўцекачоў ад службы, “ухілістаў”, якія ў шэрагу выпадку ня хочуць служыць з тых жа рэлігійных перакананьняў? Наўрад ці. “Раскоша фільтраваць прызыўнікоў”, як выказаўся генэрал Мальцаў, мае на ўвазе якраз прызыў самых здаровых і разумных, а ня так, як было раней: браць усіх, абы колькасьць. Таму “ухілістаў” можа якраз паболець, бо ў склад жаданай для абароннага ведамства групы трапляе, пераважна, студэнцкая моладзь. Праўда, прыцягнуць патэнцыйных “адмаўленцаў” да крымінальнай адказнасьці досыць складана. Пра гэта гаворыць судзьдзя Менскага ваеннага гарнізоннага суду Ігар Лайпека.
(Лайпека: ) “Было зьніжэньне да 300-400 ухілістаў за прызыў, зараз больш. Тычыцца гэта, пераважна, асобаў, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі: на вучобе ці заробках. Праблема ў недасканаласьці заканадаўства. Крымінальны кодэкс прадугледжвае адказнасьць за ўхіленьне ад прызыву. Але каб прыцягнуць грамадзяніна да крымінальнай адказнасьці, яго спачатку трэба прыцягнуць да адміністратыўнай. І калі ён паўторна цягам году зьдзяйсьняе аналягічнае правапарушэньне (ухіляецца ад прызыву), тады яго можна прыцягваць да крымінальнай адказнасьці. Але, зноў жа, абавязкова патрабуецца асабістая прысутнасьць, складаньне пратаколу... Пэўная група асобаў такім чынам “выпадае”, мы іх ня можам прыцягваць да крымінальнай адказнасьці. Пытаньне пасьля нашай прапановы Міністэрству абароны разглядаецца ў парлямэнце, але пакуль дзейнічае старое заканадаўства”.
Ці былі агучаныя на тле ідэалягічных навацыяў умовы пераходу да кантрактнай службы? Ад пачатку году на гэты конт ад кіраўніцтва абароннага ведамства не было ніводнай заявы, хоць летась пра пераход на кантрактную аснову казалі шмат, і нават сьцьвярджалі пра прарыў у гэтым кірунку. Аб’ектыўная неабходнасьць стварэньня прафэсійнага войска, на думку былога кіраўніка мэдычнай службы Міністэрства абароны Ўладзімера Мялюшкі, і ёсьць галоўная праблема ў рэфармаваньні беларускай арміі.
(Мялюшка: ) “Расея амаль цалкам пераходзіць на кантрактную аснову камплектаваньня арміі. Зараз там увогуле адмаўляюцца пасылаць маладых салдатаў у тую ж Чачню і іншыя праблемныя пункты, толькі кантрактнікаў накіроўваюць. У іх зараз такое патрабаваньне, бо чалавек мусіць быць падрыхтаваны. І гэта крок наперад”.
Трэба сказаць, што ёсьць яшчэ адна група людзей, якія лічаць прафэсійную армію неабходнасьцю. Гэта бацькі маладых хлопцаў, якім ў ваенкаматах (а зараз усё часьцей і на ўроках у школе) апавядаюць пра сьвяшчэнны абавязак і пагрозы з боку агрэсіўных ваенных блёкаў. Праўда, некаторым ужо ўсё роўна, якім будзе беларускае войска. Гэта сем’і, якія аддалі сваіх дзяцей у войска, іх там страцілі і пры гэтым не атрымалі дапамогі нават на тое, каб паставіць абаронцу айчыны прыстойны помнік. Паміж усімі сэзоннымі прызывамі цяпер гэта – галоўная бяда менскай пэнсіянэркі Ніны Навічонак.
(Навічонак: ) “Далі белы мармур на помнік – іншага ж не даюць. Залатыя літары наклала – два разы пасьля гэтага ўжо мяняла. Трэці раз як усё пасыпалася, трэба было мяняць, дык з Польшчы нейкай фарбы прывезьлі. Наняла рабочага, зрабіў неяк. Ня ведаю, як будзе стаяць, а сто тысячаў аддала. І яшчэ кветніца развалілася, бэтон пасыпаўся. Яшчэ сорак тысячаў. Якраз пэнсію атрымала, дык вось вам і ўсе грошы”.