Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская галіна ІТ адначасна ставіць рэкорды найму і звальненьняў


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Белстат больш за два гады не фіксаваў настолькі высокіх лічбаў найму ў ІТ і сувязі за адзін месяц. Аднак расьце і колькасьць звальненьняў з галіны. Чаму?

Пра новыя выклікі, што паўсталі перад галіной высокіх тэхналёгій, піша выданьне «Белорусы и рынок».

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у сакавіку кампаніі сэктару ўзялі на працу больш за 1,6 тыс. спэцыялістаў — на 45% больш, чым за сакавік мінулага году (тады нанялі 1,1 тыс.).

Агулам за студзень-сакавік кампаніі «інфармацыі і сувязі» нанялі амаль 4,4 тыс. новых спэцыялістаў — на 34% больш, чым у першым квартале летась.

Падобна, адна з прычынаў рэкорднага найму ў сакавіку — пераразьмеркаваньне адмыслоўцаў унутры сэктару, бо якраз у сакавіку ў «інфармацыі і сувязі» таксама прыкметна вырасла колькасьць звольненых супрацоўнікаў.

За месяц кампаніі звольнілі больш за 1,5 тыс. спэцыялістаў — на 10% больш, чым у сакавіку летась і на чвэрць больш, чым у лютым сёлета.

Апошні раз кампаніі звальнялі больш за 1,5 тыс. чалавек даволі даўно — у жніўні 2023 году.

Сёлета на рынку рэй вядуць асобныя расейскія кампаніі (Lesta, Aston) і кампаніі зь беларускімі каранямі.

Напрыклад, кампанія Innowise Group за апошні месяц разьмясьціла на rabota.by амаль 70 вакансій. Каля 20 прапаноў аб працы ў Беларусі разьмешчана на сайтах кампаній EPAM і Awem Games, каля 15 — кампаніі LeverX.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG