Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грыбаўскайце пераабралі


Даля Грыбаўскайце
Даля Грыбаўскайце
Паводе папярэдніх падлікаў яна набрала 57,87% галасоў выбаршчыкаў.

Яе супернік Зыгмантас Бальчыціс атрымаў 40,14 працэнта галасоў, прызнаў сваю паразу і перамогу цяперашняй кіраўніцы дзяржавы, паведамляе Delfi.

Грыбаўскайце ў жывым эфіры літоўскага нацыянальнага радыё і тэлебачаньня адзначыла, што ў Літве яшчэ ніводзін прэзыдэнт не пераабіраўся другі раз запар. «Гэта наша агульная гістарычная перамога», — сказала Грыбаўскайце.

Экспэрты адзначаюць, што кампанія Грыбаўскайце ў першым туры шмат у чым будавалася на цьвёрдай пазыцыі cупраць анэксіі Расеяй Крыму. У выніку тады яна атрымала 46% галасоў. Грыбаўскайце таксама выступіла супраць энэргетычнай залежнасьці Літвы ад Расеі, якая, як яна лічыць, уяўляе рэальную пагрозу яе краіне.

«Мы не зьбіраемся прадаваць Літву за масла», — заявіла пасьля абвяшчэньня вынікаў першага тура галасаваньня Грыбаўскайце.

Падчас перадвыбарнай кампаніі Грыбаўскайце заявіла, што ў выпадку пагрозы нацыянальнай бясьпецы і агрэсіі з боку Расеі будзе гатовая са зброяй у руках абараняць сваю краіну.

Масква нядаўна ўвяла эмбарга на літоўскія мясныя вырабы, а раней закрывала межы для літоўскіх малочных прадуктаў.

Грыбаўскайце ўзначальвае Літву з 2009 года. Яна вядомая крытычнымі выказваньнямі ў адрас Масквы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG