Газэта “Узгорак” з горада Горкі ў сьвежым нумары падсумоўвае сьвяткаваньне Калядаў і Новага году ў горадзе. Адзін з артыкулаў называецца “Пірожнае ў кішэні” паведамляе рэдактар выданьня Эдуард Брокараў:
“Самай вялікай праблемай у многіх дзяржаўных крамах сталася адсутнасьць упаковак для пірожных і тартоў. Іх прадавалі, але дадому можна было занесьці, хіба ў кішэні”.
Выданьне “Паходня” зь Бялынічаў (Магілёўска вобласьць) у новым нумары нагадвае пра вынікі пісьмовага звароту 316-ці грамадзянаў да свайго дэпутата ў Палаце прадстаўнікоў Валерыя Іванова. Прайшло два месяцы, а адказу ад народнага абраньніка людзі не дачакаліся, паведамляе газэта.
Газэта “Вольнае Глыбокае” традыцыйна зьмяшчае краязнаўчы артыкул, паведамляе рэдактар Уладзімер Скрабатун:
“Гэты нумар прысьвечаны Глыбокаму 1930-гадоў. Гэта тады, калі Глыбокае ўваходзіла ў склад другой Рэчы Паспалітай. Вельмі цікавая тэма і малавядомая для большасьці нашых чытачоў”.
Пра зьмест новага нумару газэты “Народная Воля” паведамляе журналістка Марына Коктыш:
“Журналіст Алесь Сівы зьезьдзіў у Віцебск і запісаў эксклюзыўнае інтэрвію з Сяргеем Каваленкам у яго дома. Таксама ў сьвежым нумары падрабязнасьці пра крымінальную справу, якую называюць “паляўнічай”, а таксама паведамленьне пра вынікі пошуку сьлядоў забойцаў Захаранкі ў Нямеччыне. А ўсе астатнія цікавыя матэрыялы -- у сьвежым нумары – набывайце, чытайце”.